Капетдаг | |
---|---|
38°04′01″ пн. ш. 57°22′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Даўжыня | 650 км |
Шырыня | да 200 км |
Найвышэйшы пункт | 3117 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капетдаг (цюркск. «шматгор’е»; перс.: کپهداغ, туркм.: Köpetdag) — паўночная частка Туркмена-Харасанскіх гор, знаходзіцца пераважна ў Іране і на паўднёвым захадзе Туркменістана.
Даўжыня каля 650 км. Шырыня ад 40 км на паўднёвым усходзе да 200 км на паўночным захадзе. Найвышэйшы пункт — г. Хезармесджэд (3117 м) у Іране. Капетдаг — сістэма сярэдневышынных хрыбтоў, град і плато, падзеленых падоўжнымі і папярочнымі далінамі. Утварылася ў альпійскую складкавасць. Складзена пераважна з асадкавых парод — вапнякоў, мергеляў, пясчанікаў і глін мелавога і палеагенавага ўзросту. Развіты карст (Бахардэнская пячора). Значная сейсмічнасць. Радовішчы руд ртуці, мыш’яку, барыту, шматлікія мінеральныя, у т.л. тэрмальныя крыніцы.
Клімат субтрапічны, міжземнаморскага тыпу, сухі. Рэкі перасыхаюць на значнай частцы сваіх рэчышчаў або ператвараюцца ў ланцужкі засоленых азёр. Расліннасць паўпустынная і горна-стэпавая, вышэй за 2200 м — горныя лугі. У далінах лясы з грэцкага арэху, арчэўныя і фісташкавыя рэдкалессі, сады (міндаль, інжыр, яблыні і інш.), вінаграднікі, пасевы збожжавых. У гарах — паша.
У межах Капетдага — Капетдагскі запаведнік.