Капрыз, ці фолі (ад англ.: folly — дзівацтва, капрыз), — невялікі будынак ці іншы архітэктурны аб'ект, які ўжываецца звычайна ў палацавых і паркавых ансамблях, а таксама ў сучасным гарадскім асяроддзі. Звычайна гэта пацешны або экстравагантны будынак, альбо будынак, прызначаны для іншых патрэб, чым тыя, на якія паказваюць яго канструкцыя ці вонкавы выгляд.