Капскія горы | |
---|---|
![]() Капскія горы ў раёне г. Робертсан | |
Краіна | |
Перыяд утварэння | Пермскі перыяд |
Даўжыня | 800 км |
Найвышэйшы пункт | 2326 м |
![]() |
Ка́пскія го́ры[1] — горы ў ПАР, на крайнім поўдні Афрыкі, якія працягнуліся ад ракі Уліфантс да горада Порт-Элізабет.
Горная сістэма складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў, сярод якіх вылучаюцца Кедравыя горы, хрыбты Лангеберг, Свартберг, Пікетберг, Кадэльберг і інш. Вышэйшым пунктам з’яўляецца гара Севенвікспуртпік (2326 м[1][2][3]). Капскія горы сфармаваліся ў верхнім палеазоі. Іх з’яўленне звязана з утварэннем протакантынента Пангея ў познім карбоне і пермскім перыядзе. Знешні выгляд гор вызначаецца спалучэннем скальных масіваў з кварцытаў і пясчанікаў і далін, утвораных гліністымі сланцамі ў чацвярцічным перыядзе.