Капуста качанная | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Brassica oleracea var. capitata L. | |||||||||||||||||||
|
Качанная капуста — разнавіднасць віду Капуста агародная, распаўсюджаная сельскагаспадарчая культура.
Звычайна, капусту вырошчваюць расадным спосабам, асабліва раннія сарты. Так, ва ўсходняй Еўропе насенне для расады капусты пачынаюць высейваць канца студзеня. Гатовую расаду высаджваюць у адкрыты грунт адначасова з сяўбой ранніх збожжавых (для ранніх сартоў капусты) з другой паловы сакавіка да пачатку красавіка. Ураджай капусты збіраюць выбарачна, то-бок калі галоўкі (качаны) сталі цвёрдымі і дасягнулі спелага нармальнага памеру (каля 1 кг). Пры аптымальных умовах навакольнага асяроддзя і неабходным угнаенні (аміячнай салетрай і іншым) можна атрымаць дадатковы, другі ўраджай капусты. Каб дамагчыся гэтага, адразу пасля збору першага ўраджаю трэба ўнесці азотныя ўгнаенні разлікам 25 грам аміячнай салетры на 15 раслін. У пучках лісця варта пакінуць па некалькі прарослых пупышак, а астатнія выдаліць.
Познія сарты качаннай капусты можна вырошчваць безрасадным спосабам, каб атрымаць добрыя і адначасовыя ўсходы, гнёзды з насеннем трэба мульчыраваць перагноем, закрываць поліэтыленавай плёнкай і г. д. Калі гэтага рабіць, то нават пры кароткачасовай засусе парасткі могуць не ўзысці.
Капуста адна з важнейшых гароднінных раслін. Яшчэ старажытнагрэчаскі філосаф і матэматык Піфагор вельмі цаніў лекавыя ўласцівасці капусты і займаўся яе селекцыяй. Плямёны паўднёвых славян даведаліся пра капусту ад грэка-рымскіх каланістаў раёнаў Прычарнамор’я, з часам гэта гароднінная культура стала вядомай і паўночней, на землях пазнейшай на Русі.
Качанная капуста вырошчваецца як аднагадовая расліна на агародах па ўсім свеце, за выключэннем крайніх паўночных раёнаў і пустынь. Як культурнае харчовае расліна распаўсюджана ва ўсіх краінах з умераным кліматам. Культура капусты агароднай у халодную пару года або ў гарах магчыма і ў субтропіках.
Харчовае значэнне капусты абумоўлена яе складам, які розніцца залежна ад сорту: азоцістых рэчываў 1,27—3,78 %, тлушчаў 0,16—0,67 і вугляводаў 5,25—8,56 %[1]
Харчовая каштоўнасць на 100 грам — 24 ККал.
Вегетацыйны перыяд у ранніх сартоў 70-130 дзён, у сярэдніх сартоў — 125—175 дзён, у позніх сартоў — 153—245 дзён.
Як лекавая сыравіна ўжываецца лісце качаннай капусты (Folium Brassicae oleraceae), яны змяшчаюць комплекс вітамінаў, у тым ліку вітамін C (да 70 мг%) і іншыя; карацін, поліцукрыды, бялкі, тыагліказід глюкабрасідзін; багатыя мінеральнымі солямі[2].
Лекавыя ўласцівасці капусты былі вядомы яшчэ рымлянам. У навуковую медыцыну капуста ўведзена пасля выяўлення супрацьязвавага фактару, названага вітамінам U. Сок з лісця раяць для лячэння язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, гастрытаў і калітаў[3].
У народнай медыцыне свежы капусны сок здаўна ўжываюць для лячэння гнойных ран і язваў; пры паніжанай кіслотнасці, а таксама пры гастрытах, хваробах печані. Акрамя таго, лісце капусты спрыяе вывядзенню з арганізма халестэрыну. Капусны сок зніжае змяшчэнне цукру ў крыві, узмацняе вываду залішняй вадкасці з арганізма і вельмі эфектыўны ў барацьбе з запорамі. Пры вострых энтэракалітах, падвышанай перыстальтыцы кішэчніка, пры схільнасці да спазмаў кішэчніка і жоўцевых праток есці капусту не раяць, бо раздражненнем слізістай кішэчніка і страўніка, капуста можа ўзмацніць спазмы і выклікаць болевыя адчуванні.
Капуста — каштоўны дыетычны прадукт, яго раяць хворым на падагру, жоўцекамянёвую хваробу, атэрасклероз, пры залішняй масе цела.
Капусная тля (Brevicoryne brassicae), Phyllotreta cruciferae, Ceutorhynchus sulcicollis, Delia radicum, Mamestra brassicae, рэпавая (Pieris rapae) і капусная бялянкі (Pieris brassicae), Athalia rosae.