Карагана

Карагана

Акацыя дрэвападобная (Caragana arborescens) — тыпавы від роду Карагана.
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін у полеахоўнай паласе. Паўночная Дакота, ЗША.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caragana Fabr., 1763

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26528
NCBI  20483
EOL  28030
GRIN  g:2061
IPNI  21936-1

Карага́на[4], Акацыя[5] (Caragána) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае каля 80 відаў (90 відаў[6]). Пашыраны ва Усходняй Еўропе і Азіі. У Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ інтрадукаваны 15 відаў і форм.

Назва паходзіць ад кіргізскай народнай назвы. Кара — чорны, гана — вуха; ад назвы чарнавух лісіц, якія жывуць у зарасніках кустовай дзеразы або чылігі (Caragana frutex).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лістападныя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5—7 м. Лісце чаргаванае або ў пучках, парнаперыстае, з 2—10 парамі суцэльных лісточкаў. Чаранкі і прылісткі некаторых відаў відазменены ў калючкі. Кветкі двухполыя, адзіночныя або ў пучках па 2—5, звычайна жоўтыя або залаціста-жоўтыя. Плод — струк.

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Caragana Fabr. (Праверана 22 мая 2010)
  4. Напісанне Карагана ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 43.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Caragana Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List

Вынаеў Г. У. Карагана // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 43.