Карал Піч | |
---|---|
чэшск.: Karel Píč | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1920[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1995[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсперантыст, перакладчык, паэт, пісьменнік |
Мова твораў | эсперанта |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карал Піч (эспер.: Karel Píč, эспер.: Karolo Piĉ; 6 снежня 1920 — 15 жніўня 1995) — чэшскі эсперантыст[2][3][4][5], член Акадэміі эсперанта[6], паэт і пісьменнік кароткіх апавяданняў, эсэ і раманаў на мове эсперанта[7][8][9][10][11][12].
Карал Піч быў вядомым і ўплывовым аўтарам твораў на мове эсперанта.[13][14][15] Ён увёў і выкарыстаў у мове мноства неалагізмаў, частка з якіх былі спрэчнымі.[16] Акрамя неалагізмаў, ён быў вядомы сваім эксперыментальным выкарыстаннем мовы эсперанта. Некаторыя эсперантысты кажуць, што Піч зайшоў так далёка ў сваіх эксперыментах, што замест эсперанта выкарыстоўваў нейкую іншую, прыдуманую ім мову.[17]
Яго найбольш вядомая праца, якая ўвасабляе яго лінгвістычныя эксперыменты[18], гэта паў-аўтабіяграфічны раман La Litomiŝla tombejo (Могілкі ў Літамышле) (1981). На гэтых могілках у яго родным горадзе Літамышль пахаваны і ён сам. На яго надгробном помніку напісана на чэшскай мове «Esperantský spisovatel» («эсперанта-пісьменнік»).
Пісьменнік, паэт і перакладчык на мове эсперанта, шатландзец Уільям Олд уключыў раман Піча ў спіс класічных твораў на эсперанта.[19]