Каралас Папульяс (грэч. Κάρολος Παπούλιας, 4 чэрвеня 1929 — 26 снежня 2021, Афіны) — грэчаскі палітык, прэзідэнт Грэцыі (2005—2015).
Актыўны ўдзельнік барацьбы супраць дыктатарскага рэжыму «чорных палкоўнікаў» 1967—1974, блізкі паплечнік Андрэаса Папандрэў. У 1985—1989 і 1993—1996 гадах займаў пасаду міністра замежных спраў Грэцыі.
12 сакавіка 2005 года стаў Прэзідэнтам Грэцыі. 3 лютага 2010 года Парламент Грэцыі пераабраў Караласа Папульяса на другі прэзідэнцкі тэрмін (за пераабранне прагаласавалі 266 дэпутатаў з 298 прысутных). 12 сакавіка 2015 года Пракопіс Паўлапулас змяніў Караласа Папульяса на пасадзе прэзідэнта краіны.
Памёр 26 снежня 2021 года ў Афінах[5].