Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі | |
---|---|
![]() Байцы нігерыйскага палка садзяцца ў самалёт, сакавік 1944 года. | |
Гады існавання | 1900—1960 |
Краіна |
![]() |
Тып | воінскае фарміраванне |
Удзел у |
Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна |
Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі, КПСЗА (англ.: Royal West African Frontier Force, RWAFF) — каланіяльнае воінскае фарміраванне ў Брытанскай Заходняй Афрыцы. У ходзе дэкаланізацыі часці злучэння сталі асновай пры стварэнні армій незалежных Нігерыі, Ганы, Сьера-Леонэ і Гамбіі.
З канца 1890-х па 1900 год брытанскае Упраўленне па справах калоній для размяшчэння гарнізонаў у заходнеафрыканскіх уладаннях прыступіла да фарміравання так званых «пагранічных сіл» («Frontier Force»). Пры іх стварэнні ўлічваўся вопыт рэарганізацыі егіпецкіх часцей, завершаны ў 1897 годзе[1]. Стварэнне воінскіх падраздзяленняў з ліку мясцовага насельніцтва было прадыктавана пагрозай французскай экспансіі. У першую чаргу брытанцы занепакоіліся абаронай Паўночнай Нігерыі, дзе і пачалося стварэнне памежных сіл. Арганізацыяй часцей кіраваў Фрэдэрык Лугард[2].
Баявое хрышчэнне заходнеафрыканскія войскі атрымалі ў Першай сусветнай у ходзе Камерунскай кампаніі 1914—1916 гадоў. Тут пагранічныя сілы атрымалі каштоўны вопыт па вядзенні баявых дзеянняў у цяжкапраходнай мясцовасці пры ўпартым супраціве праціўніка. У далейшым заходнеафрыканцы змагаліся ў Германскай Усходняй Афрыцы.
У інтэрбелум пагранічныя сілы займаліся пытаннямі аховы парадку ў брытанскіх уладаннях[3]. У 1928 годзе заходнеафрыканскія часці былі адзначаны на высокім узроўні, атрымаўшы да наймення «Каралеўскія».
З пачаткам Другой сусветнай каланіяльныя сілы былі павялічаны[4]. У склад падраздзяленняў КПСЗА ўвайшлі 273 польскія афіцэры[5]. На базе часцей фармуецца 81-я заходнеафрыканская дывізія, якая будзе ўдзельнічаць у Бірманскай кампаніі супраць японцаў, і 82-я, якая змагалася з італьянцамі ва Усходняй Афрыцы.
Парадная форма КПСЗА была прадстаўлена мундзірамі колеру хакі, чырвонымі фескамі, пунсовымі безрукаўкамі. Артылерыйскія часці насілі сінія курткі з жоўтымі тасьмамі, а інжынеры — чырвоныя з сіняй тасьмой. Афрыканскіх сяржантаў і прапаршчыкаў адрознівала жоўтая тасьма спераду на кіцелях. Знакам на феске была пальма. У якасці палявога адзення насілі кашулю колеру хакі, шорты з круглай кепкай[6]. Брытанскія афіцэры КПСЗА насілі форму колеру хакі з саржы або страявую форму з трапічнымі шлемамі (пазней капелюшы). На хмызняковых капелюшах насілі зялёна-чорную спражку.
Пры фарміраванні ў 1900 годзе ў склад заходнеафрыканскіх сіл уваходзілі[7]:
Да канца Першай сусветнай вайны склад быў наступным[8]:
У гады Другой сусветнай у КПСЗА ўваходзілі[9]: