Караль Барамеўш Гофман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1798[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1875[3] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Клемянціна Танская[d] |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, адвакат, юрыст, палітычны публіцыст, палітык, выдавец, публіцыст |
Навуковая сфера | гісторыя[4], палітыка[4], права[4], выдавецкая справа[4] і публіцыстыка[4] |
Член у | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караль Барамеўш Аляксандр Гофман (польск.: Karol Boromeusz Aleksander Hoffman, 1798, с. Вярухаў недалёка ад Варшавы (цяпер Западноваршавский повят, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — 6 ліпеня 1875, Блазевіц каля Дрэздэна) — польскі пісьменнік, гісторык, публіцыст, юрыст і выдавец. Член-карэспандэнт Акадэміі ведаў (з 1873). Ганаровы член Познанскага таварыства сяброў навук (1869—1875).
У 1816 быў аднавіцелем прац віленскіх масонскіх ложаў «Руплівы ліцвін», «Добры пастар». Ганаровы сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне ў 1821, масон 7-й ст.; ганаровы сябра ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 7-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820; прадстаўнік нясвіжскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» пры Вялікім Усходзе Польшчы ў 1820—1821, масон 7-й ст[5].
Як прадстаўнік літоўскіх ложаў у Варшаве звярнуўся да Л. Каменскага, А. Непакойчыцкага, Фл. Вайніловіча і Хр. Дамброўскага з лістом ад 21 верасня 1821 г., у якім перадаў загад намесніка Каралеўства Польскага аб закрыцці масонскіх ложаў і іх пасяджэнняў на правінцыі да 15 кастрычніка 1821 г., засцерагаў іх ад працягу масонскіх прац на землях, якія не знаходзяцца пад уладай цэсарэвіча: «Не рабіце, аднак, таго, не звязаўшыся спачатку з гмінамі Вялікага Урада, каб не падстаўляць сябе асабіста на якую-небудзь непрыемнасць, а Таварыства — на публічнае пасрамленне». Член Таварыства «Панта коіна», Саюза вольных палякаў, польскага Патрыятычнага таварыства[5].
У 1826 г. атрымаў дваранскую набілітацыю з гербам «Дзеяслаў»[5].
У 1828 г. стаў юрысконсультам-дарадцам Польскага банка, а ў 1830 — адным з яго дырэктараў. Генеральны кантралёр манетнага двара. У 1828—1830 г. быў выдаўцом часопіса па праблемах права «Themis Polska»[5].
Удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні 1830—1831 гадоў, пасланы ўрадам у Дрэздэн за фінансавай падтрымкай. У эмігрыраваў з Дрэздэна пад прымусам расійскага пасла ў Парыж. У эміграцыі ў Парыжы належаў да партыі Адама Ежы Чартарыйскага. У 1837—1839 г. — рэдактар «Kroniki Emigracii Polsiej» («Хроніка польскай эміграцыі»). З 1848 г. зноў у Дрэздэне, сябра Камітэта Польскай эміграцыі. Адсуль пасылаў карэспандэнцыю ў Кракаўскі «Czas»[5].
З 1873 года член-карэспандэнт Акадэміі ведаў ў Кракаве.
Аўтар прац аб лістападаўскім паўстанні 1830 года ў Польшчы, каштоўнага зборніка матэрыялаў аб Вялікай эміграцыі — «Vademecum polskie» (1839). У сваіх гістарычных працах спецыфіку польскага гістарычнага працэсу бачыў у слабасці каралеўскай улады і няразвітасці гарадоў[5].
Праціўнік польскіх дэмакратычна-рэспубліканскіх плыняў.
У 1829 ажаніўся з Клемянцінай Танскай, польскай пісьменніцай.