Караль Свярчэўскі | |
---|---|
польск.: Karol Świerczewski | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1897[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1947[4][5][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Інтэнацыянальныя брыгады і Народнае польскае войска[d] |
Званне | генерал-палкоўнік і генерал броні[d] |
Камандаваў | 35th Division[d] і 2-я армія Войска Польскага[d] |
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Польска-савецкая вайна, Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Вялікая Айчынная вайна, Антыкамуністычны рух у Польшчы (1944—1953), Паўстанцкі рух у Заходняй Украіне |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караль Свярчэўскі, таксама вядомы пад псеўданімам Вальтэр (польск.: Karol Świerczewski; 10 [22] лютага 1897 — 28 сакавіка 1947) — польска-савецкі ваенны дзеяч, удзельнік шэрагу ваенных канфліктаў, кандыдат ваенных навук (1941).
Нарадзіўся ў сям’і майстра-ліцейшчыка. Быў старэйшым сярод 4 дзяцей (браты Макс і Тадэвуш, сястра Хенрыка). Скончыў два класа пачатковай школы. Працаваў вучнем токара на фабрыцы «Герлях і Пульст». У 1915 годзе, у час Першай сусветнай, эвакуіраваўся ў Казань, адтуль пераехаў у Маскву.
У 1916 годзе Свярчэўскі прызваны ў армію і апынуўся на Усходнім фронце Першай сусветнай. Далей прымаў удзел у Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайне ў Расіі, змагаючыся на баку «чырвоных» ва Украіне, Беларусі і на поўдні. У часы польска-савецкай вайны застаўся на баку бальшавікоў і ваяваў супраць польскіх войск . Даслужыўся да камандзіра батальёна. У пасляваенныя гады Свярчэўскі выкладаў на курсах чырвоных камандзіраў.
У 1924—1927 гадах вучыцца ў Ваеннай акадэміі ім. М. Фрунзэ, што дазволіла заняць пасаду начальніка штаба палка. Потым Свярчэўскі перанакіраваны на работу ў Разведупр РСЧА. Як этнічны паляк з чэрвеня 1931-га рыхтаваў кадры агентурных разведчыкаў і кіраўнікоў камуністычнага падполля ў ваенна-палітычнай школе польскай секцыі Камінтэрна. Працаваў з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў. У гэты час Свярчэўскі набыў псеўданім Вальтэр.
З 1936 года ў складзе інтэрбрыгад ваяваў у Іспаніі на баку рэспубліканцаў. У «гарачай кропцы» камандаваў 14-й інтэрбрыгадай, 35-й пяхотнай дывізіяй, а таксама корпусам і чатырма рознымі аператыўнымі групамі. Пасля вяртання ў СССР з-за арышту брата Макса стаў простым выкладчыкам кафедры ў Акадэміі Фрунзе.
У студзені 1941-га Свярчэўскі абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата ваенных навук. Пасля ён быў прызначаны начальнікам курсаў асаблівай групы пры Акадэміі.
У першыя дні Вялікай Айчыннай напісаў рапарт аб адпраўцы на фронт. Караля Свярчэўскага прызначылі камандзірам 248-й стралковай дывізіі першага фарміравання. На чале свайго фарміравання ўдзельнічаў у баях пад Масквой і Вязьмай. Неўзабаве ён захварэў на запаленне лёгкіх. Ляжаў у шпіталі ў Маскве, а пазней, у снежні 1941 года, узначаліў 43-ю запасную стралковую брыгаду Сібірскай ваеннай акругі. У лютым 1942 года прызначаны на пасаду начальніка эвакуіраванага ў горад Ачынск Кіеўскага ваенна-пяхотнага вучылішча.
У жніўні 1943 года яго накіравалі ў Войска Польскае, прызначыўшы намеснікам камандзіра 1-га армейскага корпуса. У складзе фарміравання ўдзельнічаў у баях у Беларусі, Польшчы і Чэхаславакіі, а ў 1945-м — Берлінскай наступальнай аперацыі.
Пасля заканчэння вайны ён застаўся ў Войску Польскім. Служыў генералам-інспектарам ваенных паселішчаў, камандаваў войскамі Познанскай ваеннай акругі. З лютага 1946 года — намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы, а са студзеня 1947 — дэпутат сейма. Быў забіты падчас нападу УПА ў ходзе інспекцыйнай паездкі.