Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Sara Caroline Seger | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
19 сакавіка 1985 |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Швецыя | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 62 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | Паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра каманду | |||||||||||||||||||||||||
Каманда | Русенгорд | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сара Каралін Сегер (шведск.: Sara Caroline Seger; нар. 19 сакавіка 1985) — шведская футбалістка, паўабаронца Русенгорд і жаночай зборнай Швецыі па футболе. У 2009 і 2019 гадах стала найлепшай шведскай футбалісткай[2].
Сегер з 2005 па 2009 гады выступала ў складзе футбольнага клуба «Лінчэпінг». У клубе футбалістка стала капітанам каманды. За ўсе сезоны, праведзеныя Сегер у камандзе, «Лінчэпінг» не апускаўся ніжэй за чацвёртае месца ў «Дамалсвенскане». Найлепшымі вынікамі клуба сталі чэмпіёнства ў сезоне 2009 года і другое месца ў сезоне 2008 года[3].
У снежні 2009 года Сегер падпісала трохгадовы кантракт з амерыканскім клубам «Філадэльфія Індэпендэнс». Яе першы сезон у складзе новай каманды стартаваў у красавіку 2010 года[4]. У 2011 годзе Сегер перайшла ў іншы амерыканскі клуб «Вестэрн Нью-Ёрк Флэш».
У гэтым жа годзе футбалістка вяртаецца ў Швецыю — пераходзіць у склад клуба «Мальмё». У 2012 годзе перайшла ў ФК «Цюрэсо».
Сегер ажыццявіла свой пераход у французскі ПСЖ у чэрвені 2014 года, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Гэты трансфер ажыццявіўся пасля таго, калі «Цюрэсо» пакінуў вышэйшую лігу і вызваліў ўсіх сваіх гульцоў[5].
2 ліпеня 2016 года французскі Ліён абвясціў аб падпісанні Сегер [6]. З ім Сегер у сезоне 2016/17 выйграла Жаночы дывізіён 1, жаночы Кубак Францыі і Лігу чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын [7].
У 2017 годзе Сегер вярнулася ў Швецыю, далучыўшыся да Русенгорд ў лізе Дамалсвенскане.
У 2016 годзе ў складзе зборнай Швецыі стала срэбраным прызёрам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.
{{cite news}}
: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate=
і |access-date=
specified (даведка)