Караліна Банапарт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Maria Nunziata Carolina Buonaparte | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 сакавіка 1782[1][2][…] |
||||||
Смерць |
18 мая 1839[1][2][…] (57 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Мюраты[d] і Банапарты | ||||||
Бацька | Карла Буанапартэ[3] | ||||||
Маці | Летыцыя Рамаліна[3] | ||||||
Муж | Іаахім Мюрат[3][4] і Francesco Macdonald[d][3] | ||||||
Дзеці | Ашыль Мюрат[d][3], Люсьен Мюрат[d], Luisa Rasponi Murat[d] і Letizia Murat[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралі́на Банапа́рт (Caroline Bonaparte, поўнае імя Maria Nunziata Carolina Buonaparte) (25 сакавіка 1782, Аяча, Корсіка — 18 мая 1839, Фларэнцыя) — самая малодшая з сясцёр Напалеона Банапарта.
У 1793 годзе разам з сям'ёй пераехала ў Францыю. Яна закахалася ў Іаахіма Мюрата, генерала арміі свайго брата і выйшла за яго замуж у 1800 годзе.
Любіміца Напалеона Банапарта, славалюбівая Караліна прагнула ўлады не менш за свайго брата і ў 1806 годзе стала вялікай герцагіняй Клевэ і Берга, у 1808 годзе — каралевай Неапаля. Караліна прыцягвала сабе ў дапамогу вядомых дзяржаўных мужоў, яе сябрамі былі Жуно, Талейран і Фушэ.
З'яўленне на свет Напалеона II разбурыла мары Караліны аб тым, што яе старэйшы сын Напалеон-Ахіл Мюрат стане спадчыннікам яе брата. Яна заключыла саюз, не толькі палітычны, але і любоўны, з ворагам Напалеона — Клеменсам Метэрніхам, які сто дзён беспаспяхова спрабаваў захаваць за Мюратамі трон.
Мюрат быў расстраляны па законах ваеннага часу 13 кастрычніка 1815 года ў Калабрыі ў Піца па загадзе караля Фердынанда IV Бурбона. Яго ўдава збегла ў Аўстрыю і жыла там да сваёй смерці ў якасці графіні Ліпоны на віле Камба Марца недалёка ад Трыеста.