Каранёвыя атожылкі — даданыя пупышкі, якія ўтвараюцца ў перыцыкле кораня, якія развіваюцца ў даданыя парасткі. Ля асновы даданых парасткаў фармуюцца ўласныя карані[1]. Каранёвыя атожылкі шырока выкарыстоўваюцца ў садаводстве і характэрныя для такіх раслін, як асіна, таполя, бэз, барбарыс, вішня, сліва.