Караткано́жка[1] (Brachypodium) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнай формы, з гладкім краем, сядзячае, чаргаванае. Суквецце — колас. Плод — зярняўка.
Расліны роду распаўсюджаны ва ўмераных зонах Еўразіі, субтрапічных раёнах Міжземнамор’я, горных раёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, на астравах Цэйлон і Новая Гвінея.
Род налічвае каля 20 відаў, паводле сайта The Plant List — 22 віды.
Зноскі