Шматгадоваятравяністая светла-зялёная расліна вышынёй да 100—125[1] см, з доўгім паўзучым, укрытым лускавінкамі карэнішчам і моцным голым, апушаным у вузлах сцяблом. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, ланцэтнай формы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае, апушанае. Суквецце — колас. Кветкавыя каласкі жоўта-зялёнага колеру, з 8—24[1] кветак. Ніжняя кветкавая лускавінка з моцным асцюком даўжынёй 3—4,5[1] мм. Плод — зярняўка.