Караі | |
---|---|
![]() Злучаны герб Караі і Дзёзафі Вітраж Браціслаўскага сабора | |
Тытул: | Графы |
Падданства | каралеўства Венгрыя |
![]() |
Караі (венг.: Károlyi de Nagykároly) — адзін з найбольш старадаўніх дваранскіх родаў Венгерскага каралеўства. Па дакументах вядомы з пачатку XIII стагоддзя.
Радавы замак Караі — у горадзе Карэй у Парцыуме (сучасная тэрыторыя Румыніі). Графы Караі валодалі і іншымі маёнткамі ў гэтай вобласці, як, напрыклад, Ардудам.
Графскую годнасць атрымаў у 1712 годзе Шандар Караі, які быў падчас войнаў за незалежнасць пры Ракацы генералам куруцаў, затым галоўнакамандуючым і ў 1741 — фельдмаршалам.
Граф Алаіз Караі (1825—1889) быў аўстрыйскім пасланцам у Берліне, у 1866 удзельнічаў у мірных перамовах у Нікальсбургу, быў другім аўстрыйскім упаўнаважаным на Берлінскім кангрэсе, пазней паслом у Лондане.
Вядомымі прадстаўнікамі роду ў XX стагоддзі былі Міхай Караі, прэм'ер-міністр і прэзідэнт Венгрыі ў 1918—1919, а таксама Дзьюла Караі, прэм'ер-міністр у 1919 і 1931-32.