Кардамонавы горы

Кардамонавы горы
кхм. Chuŏr Phnom Krâvanh
Незаконныя высечкі ў Камбоджы
Незаконныя высечкі ў Камбоджы
Краіна
Кардамонавы горы (Камбоджа)
Кардамонавы горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крава́нь або Кардамонавы горы — горны масіў на захадзе Камбоджы і паўднёвым усходзе Тайланда, якія працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход прыблізна на 350 км уздоўж узбярэжжа Сіямскага заліва. На паўднёвым усходзе прымыкае іншы горны масіў Дамрэй. На ўсход знаходзіцца Камбаджыйская раўніна.

Вышэйшы пункт — гара Пном-Араль (1813 м), якая з’яўляецца і вышэйшым пунктам Камбоджы.

На заходніх схілах выпадае 3800—5000 мм ападкаў у год, на ўсходніх — 1000—1500 мм.

Кардамонавы горы складзеныя крышталічнымі пародамі і пясчанікамі, дрэнна вывучаныя, пакрытыя ў асноўным цяжкапраходнымі трапічнымі дажджавымі лясамі. Ёсць радовішчы каштоўных камянёў.