Кардына́льскі капялю́ш — атрыбут аблачэння рымска-каталіцкіх кардыналаў. Чырвонага колеру з чырвонымі палямі, абшыты залатымі ніткамі і раскошнымі кутасікамі. Кардынал гэты капялюш ніколі не апранае. У час набажэнстваў і ўрачыстасцей яго нясуць перад кардыналам.