Кардыяло́гія (ад грэч.καρδία — сэрца і λογος — вывучэнне) — шырокі раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека: будовы і развіцця сэрца і сасудаў, іх функцый, а таксама захворванняў, уключаючы вывучэнне прычын іх узнікнення, механізмаў развіцця, клінічных праяў, пытанняў дыягностыкі, а таксама распрацоўку эфектыўных метадаў іх лячэння і прафілактыкі. Акрамя таго, у сферы вядзення кардыялогіі ляжаць праблемы медыцынскай рэабілітацыі асоб з паразамі сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Асобныя звесткі пра будову сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека вядомы са старажытнасці. Схему кровазвароту распрацаваў рымскі ўрач К. Гален (2 ст), якая толькі ў 1628 была абвергнула англійскім вучоным У. Гарвеем. У 17-19 стагоддзях апісаны каранарны кровазварот, асобныя заганы сэрца, грудная жаба. У 19 стагоддзі ўклад у даследаванне сардэчна-сасудзістай сістэмы зрабілі чэшскі фізіёлаг Я. Пуркіне(руск.) (бел., які вывучаў клеткавую будову сардэчнай мышцы, швейцарскі ўрач В. Гіс, нямецкі патолаг Л. Ашаф(руск.) (бел., японскі патолаг С. Тавара(руск.) (бел., англійскія вучоныя А. Кіс(англ.) (бел. і М. Флэк, якія выявілі і апісалі сістэмы сэрца, што праводзіць нервовае ўзбуджэнне; у Расіі сардэчна-сасудзістую сістэму вывучалі І. М. Сечанаў(руск.) (бел., І. Ф. Цыён(руск.) (бел., А. Б. Фохт(руск.) (бел., І. П. Паўлаў, В. Я. Данілеўскі(руск.) (бел., Л. А. Арбелі(руск.) (бел., К. М. Быкаў і іншыя. У самастойны раздзел унутраных хвароб кардыялогія вылучылася ў пачатку 20 стагоддзя[1].
Наступныя хваробы і станы адносяцца да кардыялогіі[2]
Стэнакардыя — прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца з прычыны спазмы сасудаў сэрца[3].
Востры каранарны сіндром(руск.) (бел. — сукупнасць паталагічных рэакцый арганізма, якія ўзнікаюць пры развіцці ішэмічнай хваробы сэрдца (ІХС) з уздымам сегмента ST, інфаркце міякарда без ўздыму сегмента ST або нестабільнай стэнакардыі[4]. Любая група клінічных прыкмет або сімптомаў, якія дазваляюць падазраваць востры інфаркт міякарда або нестабільную стэнакардыю.
Брадзікардыя(руск.) (бел. — разнавіднасць парушэнняў сінусавага рытму (кантралюецца сінусавым вузлом(руск.) (бел. сэрдца, так званы вадзіцель рытму першага парадку), пры якім адбываецца памяншэнне частаты сардэчных скарачэнняў да 50-30 удараў у хвіліну, абумоўленае паніжэннем аўтызма сінусавага вузла.
Вострая рэўматычная ліхаманка(руск.) (бел. — гэта сістэмнае захворванне злучальнай тканкі з пераважнай лакалізацыяй паражэнняў у сардэчна-сасудзістай сістэме, развіццём сустаўнага (артрыт), скурнага (рэўматычныя вузялкі, аннулярная эрытэма) і неўралагічнага (харэя) сіндромаў. Узнікае ў дзяцей 7-15 гадоў на фоне імуннага адказу арганізма на антыгены бэта-гемалітычнага стрэптакока групы А з-за перакрыжаванай рэактыўнасці з падобнымі тканкамі арганізма чалавека.
Набытыя парокі сэрца(руск.) (бел. — парушэнне дзейнасці сэрца, абумоўленае марфалагічнымі і/або функцыянальнымі зменамі аднаго або некалькіх яго клапанаў.
Перыкардыт(руск.) (бел. — запаленчая параза сярознай абалонкі сэрца, найбольш часта вісцаральнага лістка. Узнікае як ускладненне розных захворванняў, рэдка як самастойная хвароба. Па этыялогіі вылучаюць інфекцыйны, аутаіммунны, траўматычны і ідыяпатычны перыкардыты.
Кардыяло́гія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 372. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.