Карл III (кароль Неапаля)

Карл III Малы
італ.: Carlo III
Сцяг5-ы кароль Неапаля
12 мая 1382 — 24 лютага 1386
Папярэднік Джаванна I
Пераемнік Уладзіслаў Дураца
Сцяг кароль Венгрыі
1385 — 24 лютага 1386
(пад імем Карай II)
Папярэднік Марыя Анжуйская
Пераемнік Марыя Анжуйская і Жыгімонт Люксембургскі

Нараджэнне 1345
Смерць 24 лютага 1386(1386-02-24)
Месца пахавання
Род Анжу-Сіцылійскі дом[d]
Бацька Людовік дэ Гравіна[d]
Маці Маргарыта Сансеверына[d][1]
Жонка Маргарыта дзі Дураца[d][2]
Дзеці Джавана II і Уладзіслаў
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл III Малы (італ.: Carlo III; 1345, Дураца — 24 лютага 1386) — кароль Неапаля з Анжуйскай дынастыі.

Праўнук караля Неапаля Карла II.

Спачатку ўдала змагаўся з Джаваннай I, затым, пасля яе забойства ў 1382 годзе — меней удала з яе прыёмным сынам Людовікам Анжуйскім. Пасля яго смерці ў 1384 годзе Карл уступіў у зваду з Папам Рымскім Урбанам VI, хоць ім жа быў закліканы (1380 год) і каранаваны ў Рыме (1381 год).

Карл прыняў венгерскі трон у 1385 годзе па запрашэнні праціўнікаў удавы Людовіка I Вялікага, але неўзабаве (1386 год) быў забіты змоўшчыкамі. Яго прыхільнікі рассеяліся або былі перабіты.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.