Карл Нільсен | |
---|---|
Carl Nielsen | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Карл Аўгуст Нільсен |
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1865 |
Месца нараджэння | Нёрэ Ліндэльс, каля Одэнсэ |
Дата смерці | 3 кастрычніка 1931 (66 гадоў) |
Месца смерці | Капенгаген |
Месца пахавання | |
Краіна | Данія |
Жонка | Anne Marie Carl-Nielsen[d][5] |
Дзеці | Anne Marie Telmányi[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар класічнай музыкі, харэограф, аўтабіёграф, музычны педагог, піяніст, кампазітар |
Інструменты | flugelhorn[d], фартэпіяна, скрыпка[2][3], alto trombone[d][3], труба[2] і bugle[d][4] |
Жанры | опера і сімфонія |
Выхаванцы | Nancy Dalberg[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Дацкае таварыства Карла Нільсена | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Аўгуст Нільсен (дацк.: Carl August Nielsen; 9 чэрвеня 1865, Нёрэ Ліндэльс, каля Одэнсэ — 3 кастрычніка 1931, Капенгаген) — дацкі кампазітар, скрыпач, дырыжор і педагог, адзін з найбуйнейшых дзеячаў дацкай культуры. Лічыцца заснавальнікам сучаснай дацкай кампазітарскай школы.
Нільсен - аўтар больш за 160 твораў, сярод якіх вылучаюцца шэсць сімфоній (найбольш вядомыя Чацвёртая, і Пятая). Гэта галоўны жанр у творчасці кампазітара, найбольш поўна раскрывае эстэтычныя пазіцыі Нільсена, яго бачанне свету. Ад сімфоніі да сімфоніі адбываецца творчая эвалюцыя стылю, выяўляюцца яго характэрныя асаблівасці.
Важнае месца ў творчасці кампазітара займае жанр канцэрту. Напісаны ў 1911 годзе канцэрт для скрыпкі створаны пад уплывам рамантычных традыцый. Таксама папулярныя канцэрты Нільсена для флейты (1926) і кларнета (1928) з аркестрам, якія ўваходзяць у рэпертуар музыкантаў да нашых дзён.
У Даніі шырока вядомыя камерныя і вакальныя творы Нільсена.