Карл Гегенбаўр

Карл Гегенбаўр
ням.: Carl Gegenbaur
Дата нараджэння 21 жніўня 1826(1826-08-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1903(1903-06-14)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці анатам, заолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эмбрыялогія і параўнальная анатомія[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Гегенбаўр (ням.: Karl Gegenbaur; 21 жніўня 1826, Вюрцбург — 14 чэрвеня 1903, Гайдэльберг) — нямецкі вучоны, класік параўнальнай анатоміі[ru], перакананы прыхільнік тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна.

Карл Гегенбаўр нарадзіўся ў баварскім горадзе Вюрцбургу. З 1845 вывучаў медыцыну, надаючы асаблівую ўвагу анатоміі, пад кіраўніцтвам Кёлікера[ru] і Вірхава ў Вюрцбургскім універсітэце. Быў асістэнтам, а затым прафесарам у Вюрцбургу і Енскім універсітэце. Працаваў таксама ў Гайдэльбергскім універсітэце, дзе яму асісціраваў Георг Ругэ. Пры ўніверсітэце Гайдэльберга ён выконваў абавязкі дырэктара анатамічнага інстытута да сваёй адстаўкі ў 1901 годзе.

Карл Гегенбаўр належыць да ліку найбольш выдатных даследчыкаў у галіне параўнальнай анатоміі. Вельмі істотнае значэнне мелі яго даследаванні па пазваночнай тэорыі чэрапа, якімі ён разам з Томасам Генры Хакслі расхістаў устояную у той час пазваночную тэорыю чэрапа Лорэнца Окена[ru] і Гётэ і ўсталяваў асновы для сучаснай пастаноўкі гэтага пытання і тэорыю канечнасцей, так званую тэорыю архіптэрыгія, якая хоць і не можа лічыцца прынятай у цяперашні час, але мела вялікае значэнне ў гісторыі распрацоўкі пытання аб паходжанні канечнасцей у пазваночных жывёл.

Зноскі

  1. а б Karl Gegenbaur // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б K. Gegenbauer // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Гегенбаур Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.