Карл Густаў Эміль Манэргейм | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Carl Gustaf Emil Mannerheim | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыста Руці | ||||||
Пераемнік | Юха Кусці Паасіківі | ||||||
|
|||||||
Манарх | Вяйнё I | ||||||
Папярэднік | Пер Эвінд Свінхувуд | ||||||
Пераемнік | Каарла Юха Стольберг (прэзідэнт) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 (16) чэрвеня 1867[1][2][…] |
||||||
Смерць |
27 студзеня 1951[1][4] (83 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Mannerheim[d] | ||||||
Бацька | Карл Роберт Манэргейм[d] | ||||||
Маці | Helene Mannerheim[d][6] | ||||||
Жонка | Анастасія Мікалаеўна Манэргейм[d] | ||||||
Дзеці | дочкі: Анастасія і Сафія | ||||||
Веравызнанне | Пратэстанцтва, лютэранская царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
||||||
Род войскаў | Руская імператарская армія, Finnish Defence Forces[d] і White Guard[d] | ||||||
Званне |
![]() ![]() |
||||||
Бітвы |
Руска-японская вайна Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Фінляндыі Першая савецка-фінская вайна Савецка-фінская вайна, 1939—1940 Савецка-фінская вайна, 1941—1944 Лапландская вайна |
||||||
Узнагароды |
|
||||||
Сайт | mannerheim.fi (шведск.) (англ.) (фін.) | ||||||
![]() |
Карл Густаў Эміль Ма́нэргейм (фінск.: Carl Gustaf Emil Mannerheim, 4 чэрвеня 1867, Аскайнен — 27 студзеня 1951, Лазана, Швейцарыя) — барон, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Генерал-лейтэнант Расійскай Імператарскай арміі (25 красавіка 1917), генерал ад кавалерыі (7 сакавіка 1918) Фінляндскай арміі, фельдмаршал (19 мая 1933), маршал Фінляндыі (толькі як ганаровае званне, 4 чэрвеня 1942 года).
З 1931 старшыня Рады дзяржаўнай абароны, з 1939 галоўнакамандуючы фінляндскім войскам. Правёў рэарганізацыю і пераўзбраенне войска, дамогся фінансавання другога этапу будаўніцтва сістэмы абарончых умацаванняў на Карэльскім пярашыйку, што атрымала назву «лінія Манэргейма». Кіраваў дзеяннямі фінляндскага войска супраць савецкіх войскаў падчас савецка-фінляндскіх войн (1939-1940 і 1941-44). З жніўня 1944 года Прэзідэнт Фінляндыі. У верасні 1944 года ў сувязі з перамогамі савецкіх войскаў на савецка-германскім фронце быў вымушаны прыняць рашэнне аб выхадзе Фінляндыі з вайны на ўмовах савецкага ўрада, у прыватнасці ў кастрычніку 1944 фінляндскае войска пачала баявыя дзеянні супраць германскіх войскаў, разгорнутых у Паўночнай Фінляндыі (афіцыйна Фінляндыя абвясціла вайну Германіі ў маі 1945 года).
11 сакавіка 1946 года зышоў у адстаўку па стане здароўя. Апошнія гады жыцця правёў у санаторыі ў Швейцарыі. Аўтар успамінаў.
Пахаваны на вайсковых могілках Хіетаніемі ў Хельсінкі.