![]() Карл Льюіс у 2009 годзе | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | скачок у даўжыню[d] і indoor long jump[d] |
Клуб | Santa Monica Track Club[d] |
Нарадзіўся |
1 ліпеня 1961[1][2][…] (63 гады) |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | — 1997 |
Трэнер | Tom Tellez[d] |
Рост | 188 см |
Вага | 80 кг |
IAAF | 14244008 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Апошняе абнаўленне: 15 жніўня 2012 | |
![]() |
Фрэдэрык Карлтан «Карл» Льюіс (англ.: Frederick Carlton "Carl" Lewis, нар. 1 ліпеня 1961 года, Бірмінгем, штат Алабама, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет. Дзевяціразовы алімпійскі чэмпіён у спрынтарскім бегу і скачках у даўжыню і васьміразовы чэмпіён свету. Адзін з нешматлікіх спартсменаў, якія здолелі заваяваць «золата» на 4 Алімпіядах запар у адным і тым жа відзе (1984, 1988, 1992 і 1996 — скачкі ў даўжыню).
Тройчы запар (1982, 1983 і 1984) прызнаваўся лепшым лёгкаатлетам свету. Сем разоў быў уладальнікам лепшага выніку сезона свету ў скачках у даўжыню (1981—1985, 1988, 1992) і тройчы — на дыстанцыі 200 метраў (1983, 1984, 1987).