Карл Людвіг Вільдэнаў | |
---|---|
ням.: Carl (Karl) Ludwig von Willdenow | |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1765[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 1812[1][2] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фармацэўт, таксанаміст, батанік, птэрыдолаг, выкладчык універсітэта, міколаг, урач, натураліст |
Навуковая сфера | Батаніка |
Месца працы | Collegium medico-chirurgicum у Берліне, Берлінскі батанічны сад, Берлінскі ўніверсітэт |
Альма-матар | Універсітэт Гале |
Вядомыя вучні | Аляксандр Гумбальт |
Вядомы як | адзін з выбітных батанікаў-сістэматыкаў свайго часу |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Willd.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Карл Людвіг Вільдэнаў (ням.: Carl (Karl) Ludwig Willdenow, 1765—1812) — нямецкі батанік.
Лічыцца адным з выбітных сістэматыкаў свайго часу.
Паклаў аснову фларыстычнаму, экалагічнаму і гістарычнаму кірункам у геаграфіі раслін.
Крытычна ацэньваў ідэю перманентнасці мацерыкоў і акіянаў.
Адрозніваў расліны, які растуць адзіночна і «грамадска», тым самым апярэдзіўшы ўяўленні А. Гумбальта пра фізіянамічная групоўкі раслін.
Вывучаў батаніку і медыцыну ва Універсітэце Гале. У 1789 годзе атрымаў званне доктара медыцыны, працаваў аптэкарам у Берліне.
З 1799 года быў прафесарам прыродазнаўчай гісторыі пры медыцынскім хірургічным калегіуме (лац.: Collegium medico-chirurgicum) у Берліне.
C 1801 года (і да самага свайго скону) — дырэктар Берлінскага батанічнага саду, дзе вывучаў паўднёваамерыканскія расліны, прывезеныя экспедыцыяй Гумбальта. Гербарый Вільдэнава, які налічвае больш 20 000 узораў, цяпер захоўваецца ў Берліне.
Прафесар Берлінскага ўніверсітэта з дня яго рэарганізацыі (1810).
У 1805 годзе Карл Петэр Тунберг у знак прызнання заслуг Вільдэнава ў вобласці батанікі назваў яго імем род раслін Willdenowia Thunb. сямейства Restionaceae.
З 1953 года ў Берліне выдаецца часопіс батанічнай сістэматыкі Willdenowia.