Карл Орвіку | |
---|---|
эст.: Karl Orviku | |
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1903[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1981[2] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Карл Орвіку (эст.: Karl Orviku, 17 жніўня 1903, Кохтла, Іда-Вірумаа — 7 сакавіка 1981, Талін) — эстонскі вучоны ў галіне геалогіі, доктар геолага-мінералагічных навук. Акадэмік АН Эстонскай ССР (з 1954 года; член-карэспандэнт з 1946, першы склад).
У 1922 годзе скончыў гімназію ў Ракверэ. Скончыў Тартускі ўніверсітэт (1930). Выкладаў там жа, у 1926—1930 — асістэнт геалагічнага кабінета, 1931—1939 старэйшы памочнік, інструктар-асістэнт 1939, з 1944 года прафесар, загадчык кафедры геалогіі. З 1947 супрацоўнічаў у Інстытуце геалогіі АН Эстонскай ССР, у 1954 годзе ўзначаліў Інстытут.
З 1946 па 1952 год старшыня Эстонскага таварыства прыродазнаўцаў, ганаровы член з 1963 года. Жыў у Таліне, Бульвар Равала, «Дом акадэмікаў» (мемарыяльная шыльда).
Пахаваны на Лясных могілках у Таліне.
Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.