Карл Фрыдрых Шынкель | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1781[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1841[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Cuno Christian Schinkel[d] |
Дзеці | Elisabeth von Wolzogen[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Уплыў | Friedrich Gilly[d] і David Gilly[d] |
Уплыў на | Friedrich Ludwig Persius[d], Ditlev Martens[d] і Adolf Lohse[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Фрыдрых Шынкель (ням.: Karl Friedrich Schinkel; 13 сакавіка 1781, Брандэнбург — 9 кастрычніка 1841, Берлін) — нямецкі архітэктар, мастак. Лічыцца лідарам «рамантычнага гістарызму» ў нямецкім дойлідстве.
Нарадзіўся ў Нойрупіне (Брандэнбург) у сям'і архідыякана лютэранскай царквы. Пасля скону бацькі пераехаў у Берлін (1795), дзе вучыўся архітэктуры пад кіраўніцтвам братоў Гілі, у толькі што заснаванай імі Акадэміі архітэктуры (з 1798 па 1800 г.), адначасова з гэтым працаваў мастаком на фарфоравай фабрыцы. З 1803 па 1805 г. наведаў Італію і Францыю, пазней, у 1826 годзе пабываў у Англіі.
Спачатку займаўся ў асноўным жывапісам, ствараў пейзажы, тэатральныя дэкарацыі, літаграфіі. Дойлідствам па-сапраўднаму пачаў займацца ў той час, калі ў 1810 годзе быў прызначаны асэсарам Прускай будаўнічай дэпутацыі[5].