Карл Шварцшыльд | |
---|---|
ням.: Karl Schwarzschild | |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1873[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1916[1][2][…] (42 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Else Schwarzschild[d] |
Дзеці | Martin Schwarzschild[d] |
Род дзейнасці | фізік, астраном, астрафізік, выкладчык універсітэта, матэматык |
Навуковая сфера | астраномія[4], фізіка, астрафізіка[4], тэорыя адноснасці[4] і квантавая механіка[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Hugo von Seeliger[d][6] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Шва́рцшыльд (ням.: Karl Schwarzschild; 9 кастрычніка 1873, Франкфурт-на-Майне, Германія — 11 мая 1916) — нямецкі астраном і фізік. Член Берлінскай АН (1912).
Скончыў Мюнхенскі ўніверсітэт. З 1901 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта і дырэктар абсерваторыі пры ўніверсітэце, з 1909 дырэктар Патсдамскай астрафізічнай абсерваторыі, з 1912 прафесар Берлінскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па зорнай астраноміі і астрафізіцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, геаметрычнай оптыцы.
Заклаў асновы тэорыі зорных атмасфер і ўнутранай будовы зорак (1906). Склаў каталог фатаграфічных велічынь больш як 3500 зорак. Атрымаў агульныя ўраўненні зорнай статыстыкі (1910—1912). Упершыню знайшоў дакладнае рашэнне ўраўнення Эйнштэйна для статычнага цэнтральна-сіметрычнага гравітацыйнага поля (1916). Прадказаў гравітацыйны калапс і вывеў формулу гравітацыйнага радыуса (Шварцшыльдаўскі радыус).