Карл Шпіцвег | |
---|---|
ням.: Carl Spitzweg | |
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік, паэт |
Дата нараджэння | 5 лютага 1808[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1885[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Шпіцвег (ням.: Carl Spitzweg; 5 лютага 1808, Мюнхен — 23 верасня 1885, Мюнхен) — нямецкі жывапісец, малявальшчык і ілюстратар, адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў стылю бідэрмаер.
Нарадзіўся ў Мюнхене ў сям’і камерсанта. Займаўся ў лацінскай школе пры прыдворнай аптэцы Мюнхена, затым — на фармацэўтычным факультэце Мюнхенскага ўніверсітэта. Працаваў спачатку памагатым аптэкара, а затым аптэкарам. Адначасова вывучаў жывапіс, вучыўся на палотнах галандскіх майстроў XVII стагоддзя, выстаўленых у мюнхенскай Старой пінакатэцы. Рыхтаваўся да паступлення ў мюнхенскую Акадэмію мастацтваў, рэгулярна займаўся жывапісам, але ў Акадэмію яго не прынялі з-за ўзросту.
У 30-е і 40-е гады XIX стагоддзя працаваў малявальшчыкам і ілюстратарам для сатырычных часопісаў, напрыклад для «Лёгкакрылае лісце» («Fliegende Blätter»). Створаныя ім у гэты перыяд карціны іранічныя ў адлюстраванні гарадской ідыліі, жыцці дробнага бюргера. Гэтыя працы паказваюць на вялікі талент назіральніка асаблівасцяў чалавечай натуры, маюць ясную кампазіцыю і адлюстраванне гульні святла і цені, як і ў галандскіх жанравых мастакоў XVII стагоддзі. У канцы 40-х гадоў Шпіцвег здзейсніў серыю паездак за мяжу, у тым ліку ў Прагу, Парыж і Лондан, дзе адкрыў для сябе пейзажны жывапіс Джона Констэбла, а таксама творчасць Эжэна Дэлакруа і мастакоў барбізонскай школы. З гэтага моманту пейзажны жывапіс пачынае адыгрываць вялікую ролю ў творчасці мастака.
У 1832 годзе ён упершыню наведаў Італію.
У 1850 годзе едзе зноў са сваім братам Эдуардам і сябрам Э. Шлейхам за мяжу — у Венецыю, Парыж, Лондан і ў Бельгію. Па вяртанні з Парыжа, з 1851 года жыве ўвесь час у Мюнхене, толькі зрэдку выязджаючы ў Берлін (1856) і на летнія месяцы ў Померсфельдэн (1853 і 1855 гады).
У 1868 годзе атрымаў званне ганаровага члена Мюнхенскай акадэміі мастацтваў.