Карл фон Асецкі | |
---|---|
ням.: Carl von Ossietzky | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Carl von Ossietzky |
Псеўданімы | Celsus[1], Thomas Murner[1], Lucius Schierling[1] і Yatagan[1] |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1889[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1938[4][2][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Carl Ignatius von Ossietzky[d][1] |
Маці | Rosalie von Ossietzky[d][1] |
Жонка | Maud von Ossietzky[d] |
Дзеці | Rosalinde von Ossietzky-Palm[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Карл фон Асецкі (ням.: Carl von Ossietzky; 3 кастрычніка 1889, Гамбург — 4 мая 1938, Берлін) — нямецкі публіцыст, сатырык; радыкальны пацыфіст і антыфашыст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1935 года.
Удзельнік Першай сусветнай вайны, ініцыятар пацыфісцкага руху. 3 1919 года сакратар берлінскага «Нямецкага таварыства міру», супрацоўнік левай прэсы. 3 1927 года галоўны рэдактар часопіса «Die Weltbühne» («Сусветная трыбуна»). У вострых сатырычных артыкулах і надзённых памфлетах выкрываў палітыку веймарскага ўрада, нямецкі мілітарызм і фашызм, за што не раз прыцягнуты да судовай адказнасці. Яго стылю ўласціва з’едлівая іронія. У 1933 годзе кінуты ў канцэнтрацыйны лагер, творы яго забаронены, кнігі спалены. Памёр у турэмнай бальніцы.