Карл фон Бюлаў | ||
---|---|---|
Karl von Bülow | ||
![]() | ||
Нараджэнне |
24 сакавіка 1846[1] |
|
Смерць |
31 жніўня 1921[2][3][…] (75 гадоў) |
|
Месца пахавання | ||
Імя пры нараджэнні | ням.: Karl Wilhelm Paul von Bülow | |
Бацька | Bernhard Ernst von Bülow[d] | |
Дзеці | Віка Бюлаў-Швантэ[d] | |
Ваенная служба | ||
Гады службы | 1866 — 1916 | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
|
Род войскаў | пяхота | |
Званне |
![]() |
|
Камандаваў |
2-я гвардзейская пяхотная дывізія ІІІ корпус 2-я армія |
|
Бітвы |
Аўстра-пруска-італьянская вайна Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
|
Узнагароды |
|
|
![]() |
Карл фон Бю́лаў (ням.: Karl Wilhelm Paul von Bülow; 24 сакавіка 1846, Берлін — 31 жніўня 1921, Берлін) — германскі ваенны дзеяч, фельдмаршал.
Паходзіў са старажытнага дваранскага прускага роду, прадстаўнікі якога традыцыйна служылі ў прускай арміі.
6 лютага 1897 года Бюлаў быў прызначаны дырэктарам Цэнтральнага дэпартамента прускага Ваенага міністэрства, пасля чаго 22 сакавіка атрымаў званне генерал-маёра.
18 красавіка 1901 года ён быў прызначан камандзірам 2-й гвардзейскай пяхотнай дывізіі.
27 студзеня 1903 года Бюлаў прыняў камандаванне ІІІ армейскім корпусам, які месціўся ў Берліне.
22 мая 1910 года Бюлаў атрымаў званне генерал-лейтэнанта.
Пачатак першай сусветнай вайны сустрэў на пасадзе камандзіра 2-ай арміі, якая налічвала каля 260 тыс.чалавек і 848 гарматаў.
27 студзеня 1915 года Карл фон Бюлаў атрымаў званне фельдмаршала.
4 красавіка 1915 года быў узнагароджан ордэнам Pour le Mérite, пасля чаго быў звольнены ў сувязі з хваробай.