Карл фон Фішэр | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1782[1][2][…] ці 19 лістапада 1782[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1820[4][5][…] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Мюнхен[6], Вена[6], Італія[6], Рым[6] і Францыя[6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл фон Фішэр (ням.: Karl (Carl) von Fischer; 19 верасня 1782, Мангейм — 11 лютага 1820, Мюнхен) — нямецкі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.
Карл фон Фішэр пачаў вывучаць архітэктуру ў 1796 годзе, затым тры гады вучыўся дойлідству ў Вене. У 1808 годзе стаў прафесарам архітэктуры, першым прафесарам архітэктуры Мюнхенскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Пераважная большасць (а менавіта 36) пабудоў аўтарства Фішэра была знішчана ў выніку бамбаванняў у гады Другой сусветнай вайны. Дом самога Фішэра быў разбураны нацыстамі для ўзвядзення на яго месцы «Храма Славы» НСДАП.
Сярод захаваных работ Карла фон Фішэра — будынак мюнхенскага Нацыянальнага тэатра, размешчаныя таксама ў Мюнхене палац прынца Карла і бальніца ля Зэндлінгскіх варот.
Карл фон Фішэр памёр ад рака лёгкіх, выкліканага сухотамі і быў пахаваны на Старых паўднёвых могілках Мюнхена.