Карла Гальдоні | |
---|---|
італ.: Carlo Goldoni | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Carlo Goldoni |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, лібрэтыст, сцэнарыст, перакладчык, паэт-адвакат, паэт, рэжысёр, празаік |
Дата нараджэння | 25 лютага 1707[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лютага 1793[5][6][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Nicoletta Connio[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Карла Гальдоні (італ.: Carlo Goldoni; 25 лютага 1707, Венецыя — 6 лютага 1793, Парыж) — венецыянскі драматург.
Карла Гальдоні пазнаёміўся з мастацтвам яшчэ дзіцём у доме свайго дзеда — вялікага аматара тэатра. Вывучаў на загад бацькі медыцыну, але болей чытаў Плаўта, Тэрэнцыя, Арыстафана, Менандра і наведваў тэатр, вадзіў знаёмства амаль выключна з акцёрамі і актрысамі. Бацька саступіў яго просьбе і дазволіў змяніць факультэт. Спачатку ў Венецыі, потым у Павіі Гальдоні займаўся юрыдычнымі навукамі, але значна старанней знаёміўся з драматычнай літаратурай наогул і італьянскай у прыватнасці, прычым са шкадаваннем заўважаў, што ў італьянскай няма вартага ўвагі і, нягледзячы на свае 16 гадоў, задумаў рэформу ў гэтай галіне.