Карла Райнальдзі | |
---|---|
Carlo Rainaldi | |
Дата нараджэння | 4 мая 1611 |
Месца нараджэння | Рым |
Дата смерці | 8 лютага 1691 (79 гадоў) |
Месца смерці | Рым |
Грамадзянства | Італія |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Рым |
Архітэктурны стыль | барока |
Найважнейшыя пабудовы | перабудовы царквы Санта Марыя Маджорэ, царква Санта Марыя ін Кампітэла, царква Сант Андрэа дэла Вале, парныя цэрквы на П'яцца дэль Попала, усё- Рым. |
Уплыў | Girolamo Rainaldi[d] |
Уплыў на | Карла Фантана |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карла Райнальдзі (Carlo Rainaldi; 1611—1691) — адзін з архітэктараў, які ўнёс найбольшы ўклад у фарміраванне аблічча Рыма эпохі барока.
Да смерці ў 1655 годзе бацькі, Джыралама Райнальдзі, Карла працаваў пад яго кіраўніцтвам у традыцыі паўночнаітальянскага маньерызма (у прыватнасці, над фасадам Сант-Аньезэ-ін-Агонэ). Уласная манера малодшага Райнальдзі, якая склалася ў 1660-я гг., адзначана цягай да тэатральнай манументальнасці.
З твораў Райнальдзі ў «паўночнай» манеры найбольш вылучаецца царква Санта-Марыя-ін-Кампітэлі (1663-67), Шмат'яруснае выкарыстанне калон стварае ў гледача адчуванне ўзнёсласці. У 1661-65 гг. працаваў над фасадам грандыёзнай Сант-Андрэа-дэла-Вале. Адначасова спраектаваў парныя цэрквы на П'яца дэль Попала.
У канцы жыцця Райнальдзі будаваў усходні фасад базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, закліканы арганічна аб'яднаць старажытную апсідную частку з капэлай, прыбудаванымі Сікстам V і Паўлам V.