Карлас Сааведра Ламас

Карлас Сааведра Ламас
ісп.: Carlos Saavedra Lamas
член Палаты дэпутатаў Аргенціны[d]
1912 — 1915
міністр замежных спраў і веравызнанняў Аргенціны[d]
1932 — 1938
Папярэднік Adolfo Bioy[d]
Пераемнік José Maria Cantilo[d]
член Палаты дэпутатаў Аргенціны[d]
1908 — 1912
міністр юстыцыі і правоў чалавека Аргенціны[d]
20 жніўня 1915 — 12 кастрычніка 1916

Нараджэнне 1 лістапада 1878(1878-11-01)[1][2][…]
Смерць 5 мая 1959(1959-05-05)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[3], дыпламатыя[3], labor law[d][3], міжнароднае права[3] і канстытуцыйнае права[d][3]
Месца працы
Узнагароды
Нобелеўская прэмія міру
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карлас Сааведра Ламас (ісп.: Carlos Saavedra Lamas, 1 лістапада 1878, Буэнас-Айрэс — 5 мая 1959, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі вучоны-правазнавец і палітык. У 1936 годзе стаў першым лацінаамерыканскім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Скончыў Універсітэт Буэнас-Айрэса (1903) са ступенню доктара права. З’яўляўся прафесарам міжнароднага права, а таксама выкладаў правазнаўства і сацыялогію ва ўніверсітэце Ла-Платы. Сваю палітычную кар’еру пачаў у 1906 годзе, узначаліў грамадскую крэдытную службу. У 1908 быў абраны ў парламент Аргенціны, а ў 1915 быў прызначаны міністрам юстыцыі і грамадскага адукацыі. C 1932 па 1938 год займаў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе Агусціна Педра Хуста. 3 жніўня 1932 г. у сваёй міністэрскай дэкларацыі сфармуляваў прынцыпы міжнародных адносін, якія былі пакладзены ў аснову пакта Сааведра Ламаса 1933. У 1935 прыняў удзел ва ўрэгуляванні балівійскі-парагвайской канфлікту, стварыўшы прымірэнчую камісію з шасці нейтральных амерыканскіх дзяржаў, пры пасярэдніцтве якой у чэрвені 1934 года было заключана мірнае пагадненне. За свае міратворчыя заслугі ў 1936 годзе ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. У тым жа годзе быў абраны прэзідэнтам Лігі Нацый.

Зноскі

  1. а б Carlos Saavedra Lamas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Carlos Saavedra Lamas // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.