Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Карлас Арнольда Сальсіда Флорэс | |||||||||||||||||||||
Мянушкі | Саса, Мексіканскі Гігз | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 красавіка 1980[1][2][…] (44 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Мексіка | |||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карлас Арнольда Сальсіда Флорэс (ісп.: Carlos Arnoldo Salcido Flores; нар. 2 красавіка 1980, Акатлан, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі (2004—2014).
Карлас пачаў сваю прафесійную кар’еру ў мексіканскім клубе «Гвадалахара» ў 2001 годзе. Ён дэбютаваў у чэмпіянаце Мексікі 22 ліпеня 2001 года. Увогуле за 5,5 года выступаў за «Гвадалахару» Сальсіда згуляў 105 гульняў і забіў 2 галы. Пасля чэмпіянату свету 2006 іграком цікавіліся многія еўрапейскія клубы.
10 ліпеня 2006 года Сальсіда падпісаў 4-гадовы кантракт з ПСВ[3]. Дэбют Карласа за ПСВ адбыўся 13 жніўня 2006 года ў матчы супраць «Аякса». Свой першы гол за ПСВ ён забіў 18 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Эксельсіёра». Першы сезон у ПСВ у Карласа прайшоў выдатна. У Эрэдывізіі Сальсіда згуляў у 33 з 34 матчаў каманды і стаў чэмпіёнам Нідэрландаў разам з камандай. У 2007 годзе пасля сыходу з ПСВ Міхаэля Рэйзігера Карлас узяў сабе нумар 3, такі ж як у нацыянальнай зборнай. Гэтак жа ён быў прызначаны віцэ-капітанам каманды[4]. 5 снежня 2007 года Сальсіда падоўжыў дагавор з клубам да заканчэння сезона 2011/12[5].
У жніўні 2010 года Карлас перайшоў у склад англійскага клуба «Фулхэм» за 1,6 млн еўра[6]. Дэбют Сальсіда за «дачнікаў» адбыўся 28 верасня 2010 года ў матчы чэмпіянату Англіі супраць «Блэкберн Роверс». У гэтым матчы Карлас зрабіў галявую перадачу на партнёра па камандзе Клінта Дэмпсі на 56-й хвіліне матча, які зраўняў лік у матчы 1:1.
17 жніўня 2011 года было абвешчана, што Сальсіда пяройдзе ў склад мексіканскага клуба «Тыгрэс УАНЛ» на правах арэнды да канца сезона. У сувязі з рабаваннем дому Карласа ў Лондане, ён прасіў, каб яго сям'я таксама пераехала ў Мексіку[7]. У сваім першым сезоне ў Мексіцы, Сальсіда дапамог «УАНЛ Тыгрэс» перамагчы свой трэці чэмпіёнскі тытул, які стаў першым за апошнія больш чым трыццаць гадоў. 7 сакавіка 2012 года кіраўніцтва «Фулхэма» пацвердзіла, што Сальсіда далучыўся да мексіканскага клуба на сталай аснове.
20 мая 2014 года Карлас падпісаў дагавор са сваім былым клубам «Гвадалахарай». Разам з камандай стаў чэмпіёнам Мексікі і двойчы ўладальнікам Кубка Мексікі, а ў 2018 годзе перамог у Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ.
У студзені 2019 года далучыўся да клуба «Веракрус». У лістападзе 2019 года завяршыў прафесійную кар’еру.
Карлас дэбютаваў у зборнай Мексікі ў 2004 годзе. У 2005 годзе ён згуляў на Кубку канфедэрацый усе 5 матчаў зборнай Мексікі ў стартавым складзе. У паўфінальным матчы супраць зборнай Аргенціны ў дадатковы час ён забіў свой першы гол за зборную Мексікі. Сальсіда быў уключаны Рыкарда Ла Вольпэ ў склад зборнай на чэмпіянат свету па футболе ў Германіі, дзе згуляў 4 матчы. Улетку 2010 года Карлас у складзе нацыянальнай каманды паехаў на чэмпіянат свету 2010 у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе адгуляў усе матчы без заменаў. У складзе Алімпійскай зборнай Мексікі, Сальсіда стаў алімпійскім чэмпіёнам Летніх гульняў у Лондане.
ПСВ Эйндхавен
«УАНЛ Тыгрэс»
«Гвадалахара»
Мексіка