Карлес Пучдэмон-і-Касамажа (катал.: Carles Puigdemont i Casamajó; нар. 29 снежня 1962, Амер) — каталонскі палітык. Прэзідэнт Жэнералітэту Каталоніі з 10 студзеня 2016 года да 28 кастрычніка 2017 года, калі пасада часова скасавана іспанскім урадам. Былы мэр Жыроны і прэзідэнт асацыяцыі муніцыпалітэтаў за незалежнасць Каталоніі[15].
Па прафесіі журналіст. Атрымаў адукацыю ва Універсітэце Жыроны.
З 2000 года Карлес Пучдэмон жанаты з румынскай журналісткай Марчэлай Тапор, шлюб заключаны ў Румыніі па праваслаўным абрадзе[16]. У іх сям’і дзве дачкі — Магалі і Марыя. У 2017 годзе абедзве дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў кампаніі падтрымкі рэферэндума пра незалежнасць, што выклікала неадназначную рэакцыю ў іспанскай прэсе[17].
Ведае англійскую, французскую, румынскую, іспанскую і каталанскую мовы. Захапляецца новымі тэхналогіямі і сацыяльнымі сеткамі. У Twitter напісаў больш за 14 900 паведамленняў і мае больш за 415 тысяч падпісчыкаў[18].