Карлтанскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Carleton University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Carleton University |
Заснаваны | 1942 |
Студэнты | 28 289 і 9 109[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Атава, Антарыа, Канада |
Сайт | carleton.ca |
![]() |
Карлтанскі ўніверсітэт (англ.: Carleton University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Атава ў правінцыі Антарыа, Канада.
Вучэльня заснаваная ў 1942 годзе як Карлтанскі каледж. Установа першапачаткова дзейнічала як прыватны вячэрні каледж для ветэранаў Другой сусветнай вайны. Каледж быў прызнаны ўніверсітэтам урадам правінцыі ў 1952 годзе. Універсітэт названы ў гонар цяпер ужо неіснуючай акругі Карлтан, якая ўключала горад Атава на момант заснавання ўстановы.
Ва ўніверсітэце штогод навучаецца больш за 27 тысяч студэнтаў бакалаўрыяту і каля 4 тысяч магістрантаў і аспірантаў. Універсітэт мае кампус плошчай 150 акраў, размешчаны на захад ад Старой Атавы.
Універсітэт агулам мае больш за 165 тысяч выпускнікоў па ўсім свеце, з іх 7 стыпендыятаў Родса, 2 лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі, 8 лаўрэатаў прэміі Кілама і некалькі лаўрэатаў Ордэна Канады. Акрамя таго, універсітэт звязаны з 53 членамі Каралеўскага таварыства і 3 лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.