Карнатыт | |
---|---|
Формула | K2(UO2)2(VO4)2·3H2O |
Прымесь | Ca, Ba, Mg, Fe, K |
Сінгонія | Манаклінная, 2/m |
Крышталічная рашотка | a = 10,47 Å, b = 8,41 Å, c = 6,91 Å; β = 103,83°, Z = 2 |
Крышталічная рашотка | a = 10,47 Å, b = 8,41 Å, c = 6,91 Å; β = 103,83°, Z = 2 |
Колер | Ад ярка-жоўтага да лімонна-жоўтага колеру; можа быць зелянява-жоўтага колеру |
Колер рысы | Жоўты |
Бляск | Шаўкавісты |
Празрыстасць | Напаўпразрысты |
Цвёрдасць | 2 |
Спайнасць | Дасканалая па {001} |
Шчыльнасць | 4,7 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nα = 1,750—1,780, nβ = 1,901—2,060, nγ = 1,920—2,080 |
Карнатыт — мінерал, водны ўранаванадат калію. Колькасць малекул вады ў мінерале мае непастаянны характар.
Мінерал упершыню быў знойдзены і вывучаны ў 1899 г. французскімі навукоўцамі Фрыдэлем і Кюменжам, якія вызначылі яго ў пародах з акругі Мантрозэ, ЗША. Мінерал быў названы ў гонар Марыя-Адольфа Карнота, французскага горнага інжынера і хіміка.
Карнатыт можа знаходзіцца ў пясчаніку ў выглядзе лускавінак. Высокае ўтрыманне ўрану робіць мінерал радыеактыўным, і ў той жа час важным для здабычы гэтага элемента. Гэта другасны мінерал урану і ванадыя, які знаходзіцца пераважна ў асадкавых горных пародах. З'яўляецца важным для здабычы мінералам у плато Каларада, ЗША, дзе ён знаходзіцца ў скамянелай драўніне і ў пясчаніку. Таксама, знаходзіцца ў штатах Ваёмінг, Арызона, Юта. У малых колькасцях можа знаходзіцца ў Грантс і акрузе Карбон.