Карозія (ад лац.: Corrosio) — самаадвольнае разбурэнне металаў у выніку хімічнага або фізіка-хімічнага ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем. У агульным выпадку гэта разбурэнне любога матэрыялу: метал, кераміка, дрэва або палімер. Прычынай карозіі служыць тэрмадынамічная няўстойлівасць канструкцыйных матэрыялаў да ўздзеяння рэчываў, якія знаходзяцца ў кантактуемым з імі асяроддзі. Прыклад — кіслародная карозія жалеза ў вадзе: 4Fe + 6H2O + 3O2 = 4Fe(OH)3. Гідратаваны аксід жалеза Fe(OH)3 з’яўляецца іржой.
У паўсядзённым жыцці для сплаваў жалеза (сталей) часцей выкарыстоўваюць тэрмін «іржаўленне». Менш вядомыя выпадкі карозіі палімераў. У дачыненні да іх існуе паняцце «старэнне», аналагічнае тэрміну «карозія» для металаў. Напрыклад, старэнне гумы з-за ўзаемадзеяння з кіслародам паветра або разбурэнне некаторых пластыкаў пад уздзеяннем атмасферных ападкаў, а таксама біялагічная карозія.
Карозія на Вікісховішчы |