Кароль Грэцыі

Кароль Грэцыі (грэч. Βασιλεύς τῶν Ἑλλήνων — «цар элінаў») — устоянае ў беларускай мове (як пераклад з заходнееўрапейскіх моў) абазначэнне тытула манархаў, якія стаялі на чале дзяржавы ў Грэцыі пасля скасавання рэспублікі ў 1832 годзе.

Першы кароль Атон меў тытул «цар Грэцыі» (грэч. Βασιλεύς τῆς Ελλάδος) — па патрабаванні вялікіх дзяржаў на Лонданскай канферэнцыі 1832 года, што мела на ўвазе адсутнасць прэтэнзій на грэчаскае насельніцтва Атаманскай імперыі.

Храналагічны спіс

[правіць | правіць зыходнік]
манарх гады кіравання
Атон I, кароль Грэцыі (18331863)
Георг I (18631913)
Канстанцін I (19131917) і (19201922)
Аляксандр I (19171920)
Георг II (19221924) і (19351947)
Павел I (19471964)
Канстанцін II (19641974)