Кароўка чатырнаццаціплямістая Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Кароўка чатырнаццаціплямістая
Міжнародная навуковая назва
Calvia quatuordecimguttata Linnaeus , 1758
Сінонімы
Agrabia sicardi Nunenmacher, 1912
Anisocalvia 12-maculata Crotch, 1873
Anisocalvia 14-guttata Crotch, 1873
Anisocalvia bicordifera Casey, 1924
Anisocalvia cardisce Casey, 1899
Anisocalvia elliptica Casey, 1899
Anisocalvia guatuordecimguttata Crotch, 1874
Anisocalvia lacustris Casey, 1924
Anisocalvia quadrisignata Casey, 1924
Anisocalvia postplagiata Casey, 1924
Anisocalvia uniformis Casey, 1924
Anisocalvia vancouveri Casey, 1924
Anisocalvia victoriana Casey, 1899
Coccinella 14-guttata Linnaeus, 1758
Coccinella 12-maculata Gebler, 1832
Coccinella cardisce Randall, 1838
Coccinella duodecimmaculata Crotch, 1874
Coccinella incarnata Kirby, 1837
Coccinella obliqua Randall, 1838
Coccinella quatuordecimguttata Linnaeus, 1758
Coccinella similis Randall, 1838
Coccinella yuasai Nakane, 1954
Harmonia duodecimmaculata Mulsant, 1850
Harmonia incarnata Mulsant, 1850
Oenopia dorsonotata Mulsant, 1850
Propylea rosti Weise, 1891
Кароўка чатырнаццаціплямістая (Calvia quatuordecimguttata ) — від жукоў сямейства божых каровак .
Цела даўжынёю 4—6 мм, выпуклае, прыкрытае бліскучымі надкрыламі. Вусікі кароткія, ротавы апарат грызучага тыпу.
Паштовая марка Беларусі
Маюць яркую (перасцерагальную) афарбоўку. Іх надкрылы ад светла-карычневага да карычнева-чырвонага колеру з сямю бялёсымі плямамі, парамі размешчанымі па абодва бакі ад цэнтра ў чатыры рады. Грудны шчыт чырванавата-карычневы. Вусікі і ногі карычневыя.
Пашырана ў Палеаарктыцы і Паўночнай Амерыцы да Палярнага круга. Сустракаецца ў Еўропе , Паўночнай Афрыцы, Азіі.
Жывуць у лясах, на лугах, у садах і парках, хмызняках.
Лічынка
Драпежная. Харчуюцца тлёй , а таксама лістаблошкамі. Лічынкі пражэрлівыя, могуць значна зніжаць колькасць шкоднікаў.
Зімуюць сярод імху і апалага лісця.
Зноскі