Карпавыя

Карпавыя

Карп
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyprinidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163342
NCBI  7953
EOL  3198
FW  64192

Карпавыя (Cyprinidae) — сямейства рыб атрада карпападобных. Звыш 1500 відаў.

Высоўны рот абмежаваны міжсківічнымі косткамі. Зубы (1–3 рады) маюцца толькі на глотачных костках. У спінным плаўніку адзін калючы прамень. Плавальны пузыр 2–3-камерны.

Адносна цеплалюбівыя, пашыраны ў асноўным у прэсных водах Афрыкі (акрамя Мадагаскара), Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. За Палярным кругам сустракаюцца каля 10 відаў; ў Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы – толькі ў штучных умовах. На Беларусі самае вялікае сямейства, аб'ядноўвае 28 відаў. Найбольш пашыраныя і шматлікія лешч, гусцяра, плотка, пячкур, верхаводка, карась залаты, краснапёрка; у сажалкавых гаспадарках і прыродных вадаёмах акліматызуюцца амур белы, таўсталобікі (стракаты і звычайны), сазан.

Рачныя і азёрна-рачныя рыбы, пераважна чародныя. Кормяцца ў асноўным доннымі або завіслымі ў вадзе арганізмамі. Нераст звычайна на добра прагрэтых мясцінах.

Многія віды маюць прамысловае значэнне. Ярка афарбаваныя трапічныя віды разводзяць у акварыумах.

  • Карпавыя // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.