Карсан
| ||||||||||||||||||
Карсан (англ.: Carson) — горад у акрузе Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія. Статус горада атрыманы 20 лютага 1968 года. Карсан размешчаны за 21 км на поўдзень ад цэнтра Лос-Анджэлеса, з’яўляецца яго прыгарадам. Карсан з’яўляецца самым маладым муніцыпалітэтам у Саўт-Бэй, раёне Вялікага Лос-Анджэлеса. Насельніцтва — 92 255 чалавек (2009).