Карсіканскі ўніверсітэт імя Паскаля Паолі | |
---|---|
фр.: Université de Corse-Pascal-Paoli | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Corse-Pascal-Paoli |
Міжнародная назва | англ.: University of Corsica Pasquale Paoli |
Заснаваны | 1765 |
Год рэарганізацыі | 1981 |
Студэнты | 4 183[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Корсіка |
Сайт | univ-corse.fr |
Карсіканскі ўніверсітэт імя Паскаля Паолі (фр.: Université de Corse-Pascal-Paoli) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў некалькіх гарадах на Корсіцы.
Універсітэт адчыніў свае дзверы 3 студзеня 1765 года падчас перыяду незалежнасці Корсікі. У свой час Вальтэр, Русо і Мантэск’ё наведвалі яго з візітамі. У 1768 годзе ён быў закрыты з пачаткам французскага панавання на Корсіцы. Пасля шматлікіх скаргаў і пратэстаў ён быў зноў адкрыты толькі ў 1981 годзе. Вучэльня названа ў гонар Паскаля Паолі, карсіканскага палітычнага і ваеннага дзеяча, старшыні ўрада Карсіканскай Рэспублікі ў 1755—1769 гадах.