Каруначніцы

Каруначніцы

Corythucha ciliata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tingidae Laporte, 1832

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  104177
NCBI  236450
EOL  643
FW  71813

Каруначніцы (Tingidae) — сямейства насякомых атрада клапоў.

Вядома каля 2000 відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна шкоднікі раслін. На Беларусі найбольш вядомая каруначніца грушавая (Stephanitis pyri). Жывуць на пладовых дрэвах (груша, яблыня), ліпах.

Даўжыня 1—10 мм. Крылаў 2 пары, пярэднія з перапончатым верхам, аснова крыла цвёрдая, скурыстая. Надкрылы і пярэдняспінка ячэйкавыя або карункавыя (адсюль назва). Ротавыя органы колюча-сысучыя.

Кормяцца сокам лісця.