Карыбскі крызіс | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Халодная вайна | |||
| |||
Дата | 14 – 28 кастрычніка 1962 | ||
Месца | Куба | ||
Вынік |
Мірнае вырашэнне:
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карыбскі крызіс — надзвычай напружанае супрацьстаянне паміж Савецкім Саюзам і Злучанымі Штатамі адносна размяшчэння Савецкім Саюзам ядзерных ракет на Кубе ў кастрычніку 1962. Кубінцы называюць яго «Кастрычніцкім крызісам» (ісп.: Crisis de Octubre), у ЗША распаўсюджана назва «Кубінскі ракетны крызіс» (англ.: Cuban missile crisis).
Крызісу папярэднічала размяшчэнне ў 1961 годзе Злучанымі Штатамі ў Турцыі ракет сярэдняй дальнасці PGM-19 Jupiter, якія пагражалі гарадам у заходняй частцы Савецкага Саюза, дастаючы да Масквы і асноўных прамысловых цэнтраў. У адказ у якасці адэкватнай меры на Кубе былі размешчаны савецкія ракеты сярэдняй дальнасці Р-12.
Крызіс пачаўся 14 кастрычніка 1962 года, калі самалёт-разведчык U-2 ВПС ЗША ў ходзе аднаго з рэгулярных аблётаў Кубы выявіў у ваколіцах вёскі Сан-Крыстабаль савецкія ракеты сярэдняй дальнасці Р-12. Па рашэнні прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі быў створаны адмысловы Выканаўчы камітэт, у якім абмяркоўваліся магчымыя шляхі вырашэння праблемы. Некаторы час пасяджэнні выканкама насілі сакрэтны характар, аднак 22 кастрычніка Кенэдзі выступіў са зваротам да народа, абвясціўшы аб наяўнасці на Кубе савецкай «наступальнай зброі», з-за чаго ў ЗША неадкладна пачалася паніка. Быў уведзены «карантын» (блакада) Кубы.
Спачатку савецкі бок адмаўляў наяўнасць на востраве савецкай ядзернай зброі, затым — запэўніваў амерыканцаў у стрымліваючым характары размяшчэння ракет на Кубе. 25 кастрычніка фатаграфіі ракет былі прадэманстраваны на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН. У выканкаме сур'ёзна абмяркоўваўся сілавы варыянт вырашэння праблемы і яго прыхільнікі пераканалі Кенэдзі як мага хутчэй пачаць масіраваныя бамбардзіроўкі Кубы. Аднак чарговы аблёт U-2 паказаў, што некалькі ракет ужо ўсталяваны і гатовы да пуску, і што падобныя дзеянні немінуча прывялі б да вайны.
Прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі прапанаваў Савецкаму Саюзу дэмантаваць устаноўленыя ракеты і развярнуць караблі, што ішлі на Кубу, у абмен на гарантыі ЗША не нападаць на Кубу і не зрынваць рэжым Фідэля Кастра (часам паказваецца, што Кенэдзі таксама прапанаваў вывесці амерыканскія ракеты з Турцыі, але дадзенае патрабаванне зыходзіла ад савецкага кіраўніцтва). Старшыня Савета Міністраў СССР і першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў пагадзіўся, і 28 кастрычніка пачаўся дэмантаж ракет. Апошняя савецкая ракета пакінула Кубу праз некалькі тыдняў, і 20 лістапада блакада Кубы была знятая.
на англійскай мове: