| ||||||||||||||||||||||
Карыяма — цэнтральны горад Японіі, размешчаны на ўсходзе вострава Хонсю, у прэфектуры Фукусіма.
Плошча горада — 757,06 км², насельніцтва — 328 698 чалавек (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 434,18 чал./км². Заснаваны 1 красавіка 1924 года, статус цэнтральнага атрымаў 1 красавіка 1997 года. Тэкстыльная, электрамашынабудаўнічая, алюмініевая і харчовая прамысловасць. Буйны транспартны вузел.