Каса (інструмент)

Каса

Каса — сельскагаспадарчая ручная прылада для кашэння травы, як на сена для корму жывёле, так і для выроўнівання газонаў і іншага.

Ручная каса -- доўгае металічнае лязо загнутае крыху ўнутр з дзяржальняй, прымацаванай да ляза ў яго асновы (пяткі), на дзяржальні ў сярэдняй частцы ёсць ручка (цыбулька). Лязо касы мацуецца да дзяржальні драўляным клінам і металічным кальцом.

У краінах Балтыі канструкцыя касы іншая -- на дзяржальні дзве ручкі, стацыянарныя, разнесеныя, даўжынёй 20—25 см.