Касмічнае права

Касмічнае права — сукупнасць юрыдычных прынцыпаў і норм, якія рэгулююць адносіны паміж дзяржавамі ў працэсе даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы і нябесных цел і вызначаюць іх прававы рэжым. Засноўваецца на агульных міжнародна-прававых прынцыпах, уключаючы прынцыпы Статута ААН.

Асноўны дакумент у галіне касмічнага права — Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы, у т.л. Месяца і іншых нябесных цел (1967). Прадугледжвае свабоду даследавання касмічнай прасторы і нябесных цел, мірнага выкарыстання Месяца і іншых нябесных цел, іх поўную дэмілітарызацыю.

  • International Institute of Space Law Архівавана 31 ліпеня 2016.
  • International Space Law at the United Nations Office for Outer Space Affairs website
  • Rose, Neil (2009-08-13). "Can you buy an acre of the Moon?". The Times. London. Архівавана з арыгінала 11 чэрвеня 2011. Праверана 30 ліпеня 2014.
  • http://spaceandtelecomlaw.unl.edu Архівавана 3 ліпеня 2014.